Шаблоны LeoTheme для Joomla.
GavickPro Joomla шаблоны
 
 
 
 
 
 
 
 

Гран-пры — у Нясвіжскага!

Абласны фестываль народнай творчасці «Напеў зямлі маёй» адбыўся ў Барысаве. Творчы форум — дзевятнаццаты на ліку, i заўсёды прываблівае і прафесіянальных артыстаў, і аматараў.

Па добрай традыцыі ў творчым фэсце прымалі ўдзел усе рэгіёны Міншчыны, таксама горад Жодзіна.

Творчыя калектывы паказвалі нумары патрыятычнага напрамку, дэманстравалі сучасную апрацоўку народных песень, распавядалі пра ваеннае ліхалецце, ўшаноўвалі памяць знакамітых землякоў, здзіўлялі харэаграфічным майстэрствам.

— Не першы раз прымаю ўдзел у фестывалі, — распавяла Ксенія, салістка ансамбля «Шчабятушкi» Стаўбцоўскага раёна. — Артысты хвалююцца перад кожным выступам, таму, канечне, сённяшні быў не выключэннем. Бо гэта такая адказнасць — прадстауляць свой раён на абласным конкурсе! Канечне, хочацца быць у ліку пераможцаў, але ў любым выпадку ўдзел у такім мерапрыемстве — гэта ўжо свята, якое яднае, дазваляе падзяліцца вопытам.

Дарэчы, артысты з Барысава выступалі пад над нумарам пятнаццаць з замалёўкай «Такая доля», што распавядае пра нялёгкі жаночы лёс.

У ролі галоўнай гераіні выступіла малады спецыяліст, выкладчык акторскага майстэрства ГПК Ганна Швабовiч, а таксама калектывы ўзорнай цыркавой студыі «Мечтатели» і Барысаўскай харэаграфичнай школы мастацтваў, вакалістка Вікторыя Астапава, харэограф (дарэчы, таксама малады спецыяліст) Дар’я Высоцкая.

— Тэма нашай пастаноўкі сур’ёзная, нялёгкая, але, на мой погляд, у нас атрымалася яе раскрыць, — распавяла Ганна.

Дарэчы, падрыхтоўка да нумару была фундаментальная: для таго, каб зрабіць прыгожы відэарад, Ганне давялося пабегаць басанож па Строчыцкім музею побыта і архітэктуры ў не вельмі спрыяльнае надвор’е. Але дзяўчына ўпэўнена — гэта было таго варта, атрымалася вельмі добра.

Да таго ж нумар павінен быць ідэальны з усіх бакоў. Ганна настолькі ўжылася ў вобраз, што ад эмоцый пасля выступлення нават расплакалася.

Дзяўчаты з Маладзечна, навучэнкі гімназіі-каледжа мастацтваў Анастасія, Ганна і Паліна — удзельніцы пастаноўкі на ваенную тэму.

— Наш нумар пачуццевы, кранальны, — распавялі яны. — Да таго ж з сур’ёзным сэнсам: захоўваць памяць пра вайну — наш абавязак. Свайму раёну жадаем перамогі, аднак ужо сам ўдзел у фестывалі – вельмі значны для нас крок.

Зазвычай самыя лепшыя нумары творчых калектываў адзначаюцца каштоўнымі падарункамі. Традыцыйна, рэгіён-пераможца атрымлівае галоўны падарунак — мікрааўтобус. Акрамя транспарту пераможцам уручаюць прафесійнае абсталяванне —акустычныя сістэмы, мікрафоны, камп’ютары для стварэння відэакантэнта.

Кампетэнтнае журы, узначаліў якое мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя Міхаіла Фінберга Максім Расоха, падвяло вынікі па розных намінацыях.

У гэтым годзе шчаслівым уласнікам мікрааўтобуса сталі творчыя калектывы Нясвіжскага раёна. Яны заваявалі Гран-пры. Узнагароду пераможцам уручыла начальнік галоўнага ўпраўлення культуры Мінаблвыканкама Ала Шахоцька.

Дыплом лаўрэата першай ступені заваявалі творчыя калектывы Барысаўшчыны, другое месца — у Дзяржынскага раёна, трэцяе — у Любаншчыны.

За лепшы відэакантэнт узнагароду — прафесійны камп’ютар — атрымаў калектыў Чэрвеньскага района, за ўвасабленне беларускай мастацкай танцавальнай культуры ў аматарскім харэаграфічным мастацтве – Бярэзінскі раен, артыстам уручаны партатыўны камп’ютар.

Камп’ютары і іншыя каштоўныя падарункі атрымалі таксама творчыя калектывы Мядзельшчыны (за захаванне і развіццё фальклорных традыцый рэгіёна), Случчыны (за далучэнне дзяцей і моладзі да беларускіх нацыянальных традыцый), Клеччыны (за творчы ўклад у развіццё беларускай культуры), Стаўбцоўшчыны (за захаванне музычнай спадчыны), Салiгоршчыны ( за прапаганду нацыянальнай інструментальнай музыкі), Мінскі раён (за творчае ўвасабленне гістарычнай тэматыкі).

Вольга ЦЫБУЛЬКА, фота аўтара
https://edinstvo.by/2023/11/25/pershae-mescza-ў-barysaўskaga-rayona-gran-pry-u-nyasvizhskaga-padvedzeny-vyniki-ablasnoga-festyvalyu-napeў-zyamli-mayoj/">https://edinstvo.by/2023/11/25/pershae-mescza-ў-barys..

https://www.belta.by/culture/view/fotofakt-v-borisove-proshel-festival-narodnogo-tvorchestva-napeu-zjamli-maej-601840-2023/">https://www.belta.by/culture/view/fotofakt-v-borisove..

 

hD0l4R15wvM
0wdGPo6N0ac
nbfqgIMV7WM
sPwbA5MQTLI
y57iDmhYxEQ
k9ZyMGzCSDc
StK4-oGkezQ
QP66w75t SA
t aIS4IzYsY

Портал Президента Правовой сайт Минкульт МОИК МОЦНТ БРИК Белая Русь Профсоз